Еўрапейцы не вераць у перспектыву ўступлення Турцыі ў ЕС

© Harold LitwilerСцяг Турцыі
Сцяг Турцыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амаль палова апытаных еўрапейцаў лічыць, што Турцыя альбо ніколі не ўступіць у ЕС, альбо ўступіць праз 10 гадоў і больш.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Паводле дадзеных апытання Sputnik.Меркаванне, амаль палова апытаных еўрапейцаў — 49% адказалі, што Турцыя альбо ніколі не ўступіць у ЕС, альбо ўступіць у ЕС праз 10 гадоў і больш. Такога меркавання прытрымліваюцца 58% немцаў, 55% французаў і 33% брытанцаў. Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага вядомай французскай даследчай кампаніяй Ifop і брытанскай кампаніяй Populus па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.

На пытанне "калі, на Ваш погляд, Турцыя ўступіць у ЕС" толькі 17% апытаных французаў, 27% немцаў і 38% брытанцаў адказалі, што Турцыя ўступіць у ЕС у бліжэйшыя 10 гадоў. Не змаглі адказаць на гэтае пытанне 29% жыхароў Вялікабрытаніі, 28% жыхароў Францыі і 15% жыхароў  Германіі.

Апытанне ў Вялікабрытаніі было праведзена буйной брытанскай даследчай кампаніяй Populus з 15 па 21 красавіка 2016 года. Апытанне ў Францыі і Германіі было праведзены найстарэйшай у Францыі кампаніяй, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, IFop, з 14 па 18 красавіка 2016. У апытанні прынялі ўдзел рэспандэнты з Вялікабрытаніі (1045 чал.), Германіі (989 чал.) і Францыі (1008 чал.). Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва па полу, узросту, геаграфіі. Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванне

Міжнародны праект па вывучэнню грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і Forsa. У межах праекта Sputnik. Меркаванне рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладаннi і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай.

Пазнаёмцеся з іншымі даследаваннямі Sputnik. Меркаванне

Стужка навiн
0