Ноч музеяў у Мінску: медытацыя, рыцары, вяселле і сэлфі ў рамцы
Ноч музеяў у Мінску: медытацыя, рыцары, вяселле і сэлфі ў рамцы
Sputnik Беларусь
"Ноч музеяў" зняла ўсе забароны: наведвальнікі раз на год не проста наведалі экспазіцыю пасля заходу сонца, але і не падпарадкоўваліся патрабаванням паводзіць... 24.05.2016, Sputnik Беларусь
"Ноч музеяў" зняла ўсе забароны: наведвальнікі раз на год не проста наведалі экспазіцыю пасля заходу сонца, але і не падпарадкоўваліся патрабаванням паводзіць сябе ціха, краналі экспанаты і рабілі сэлфі часцей чым звычайна – была нагода.
Беларусь у чарговы раз сустрэла "Ноч музеяў" — дзверы ўсіх музеяў сталіцы расчыніліся для гледачоў увечары, а замест звыклых выстаў і экспазіцый арганізатары напоўнілі музейныя прасторы канцэртамі, квэстамі і перфомансамі. Вырашыць, праграма якога музея апынецца лепшай, няпроста, і таму шмат хто з мінчукоў увесь вечар падарожнічал ад Нацыянальнага мастацкага да Музею археалогіі. Разам з мінчанамі карэспандэнт Sputnik уражваўся размахам фантазіі арганізатараў. Як праходзіла гэтая самая культурная ноч у годзе, глядзіце ў фотастужцы.
У Археалагічным музеі дзяцей і дарослых радавалі парадам рыцараў і ваяроў усіх эпох: рымскія легіянеры і вікінгі, тампліеры ў белых плашчах і французскія рыцары часоў Стогадовай вайны, шляхта Вялікага княства Літоўскага і гусары напалеонаўскай эпохі і, зразумела, салдаты часоў Першай і Другой сусветных войнаў .
У Літаратурным музеі Янкі Купалы адсвяткавалі стогадовы юбілей вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. У гонар гэтага арганізатары зладзілі свята для тых гасцей, хто сёлета адзначае вясельны юбілей.
У Нацыянальным мастацкім музеі ў гэтую ноч было магчыма прайсці квэст, навучыцца маляваць, паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне. Ночы мала, каб паспрабаваць усё, што падрыхтавалі гасцям у гэтым музеі.
Калі ў некаторых залах Нацыянальнага мастацкага музея ўсё было самавіта і мірна, то ў іншых гледачоў эпатавалі – напрыклад, выступам эксперыментальнага тэатра EYE.
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры гасцей парадавалі музычным канцэртам шасці рок-калектываў: Ілюжан, Morkvоцвет, Кактэйль Шаляпіна, Гарадскі вал, Рэбус нялішніх, U.G.OSLAVIA. А на іншых паверхах можна было даведацца сакрэты тэатральнага грыму і нават папрацаваць з грымёрам.