МІНСК, 24 мая — Sputnik. Урад Беларусі пастановай №404 ад 23 мая 2016 года пашырыў пералік прадпрыемстваў, якім варта пералічыць частку прыбытку ў бюджэт, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Савета міністраў рэспублікі.
Згодна беларускага заканадаўства высакарэнтабельныя арганізацыі адлічваюць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця (ФНР) частку прыбытку па выніках працы за пэўны перыяд звыш тых сум, якія пералічваюцца ў бюджэт згодна з заканадаўствам. У лютым гэтага года Саўмін зацвердзіў спіс, у які ўвайшлі 29 такіх прадпрыемстваў.
Як растлумачылі ў прэс-службе, зараз у пералік уключаны дадаткова арганізацыі, якімі не былі прадстаўлены ва ўстаноўлены тэрмін у Мінфін справаздачы аб фарміраванні і выкарыстанні прыбытку за 2015 год.
Гэты пералік падрыхтаваны на падставе дадзеных Белстата аб памеры чыстага прыбытку і рэнтабельнасці асобных высокарэнтабельных прадпрыемстваў па выніках працы за 2015 год і аналізу дадзеных статсправаздачнасці, якія прадставілі гэтыя прадпрыемствы.
Акрамя таго, у названы пералік уключаны асобныя арганізацыі, якія маюць па выніках працы за 2015 год рэшткі не скарыстанага прыбытку пры дасягнутым узроўні рэнтабельнасці ад 19,1 да 19,9%.
Такім чынам, пералік пашыраны да 49 суб'ектаў гаспадарання. У яго трапілі некаторыя прадпрыемствы фармацэўтыкі, гандлёвыя арганізацыі, некаторыя кампаніі, якія займаюцца аказаннем паслуг у галіне касметалогіі, будаўнічыя і кансалтынгавыя фірмы.
Дадатковыя паступлення ў ФНР складуць 113,96 мільярда рублёў.
Лідэрам па плацяжах традыцыйна застаецца "Беларуськалій", які абавязаны пералічыць дзяржаве дадаткова больш за 158 мільярдаў рублёў.