Пахавальны бізнэс у Гомелі: ІП прапаноўвала хабар за дадзеныя аб памерлых

© Flickr / Eugene LuchininВясковыя могілкі, архіўныя фота
Вясковыя могілкі, архіўныя фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дачыненні прадпрымальнай гамяльчанкі распачата крымінальная справа, затрыманы таксама яе муж.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі ў Гомелі мясцовую індывідуальную прадпрымальніцу, якая прапаноўвала міліцыянтам хабар за звесткі пра памерлых грамадзян, паведамілі Sputnik ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Па дадзеных УУС, праваахоўнікам паступіла інфармацыя пра тое, што мясцовая ІП актыўна шукае інфарматараў сярод супрацоўнікаў міліцыі, якія падавалі б ёй звесткі аб фактах смерці грамадзян.

"У сваіх абяцаннях бізнэсвумэн не скупілася: за кожны званок абяцала па 600 тысяч рублёў. А каб засцерагчы канал перадачы інфармацыі, прапаноўвала SIM-карты, зарэгістраваныя на памерлых людзей", — сказалі ва УУС.

Ва ўпраўленні таксама паведамілі, што падчас спробы перадаць грошы супрацоўніку міліцыі быў затрыманы муж прадпрымальніцы, якому пасля было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 432 Крымінальнага кодэкса Беларусі — пасрэдніцтва ў хабарніцтве. Акрамя таго, затрымалі і саму жанчыну, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 431 КК — дача хабару.

Паводле інфармацыі УУС, у цяперашні час прадпрымальная гамяльчанка знаходзіцца пад вартай.

Стужка навiн
0