МІНСК, 24 мая — Sputnik. Па-летняму цёплае з асвяжальнымы навальнічнымі дажджамі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, тэмпература паветра будзе павышацца, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантроля радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле дадзеных Гідрамета, тэмпература паветра на тыдні будзе павышацца, на выходных беларусаў чакае сапраўдная спякота.
"Краіна будзе знаходзіцца ў няўстойлівых паветраных масах, і пры актыўным сонечным прагрэве ў пасляпаўднёвыя гадзіны ў Беларусі будуць развівацца кучавыя-дажджавыя аблокі, якія абрынуцца на зямлю хуткаплыннымі лакальнымі дажджамі", — сказаў Рабаў.
Паводле яго слоў, дажджы ў асноўным чакаюцца кароткачасовыя, месцамі прагрымяць навальніцы.
Сіноптык таксама ўдакладніў, што ў сераду ноччу тэрмометры пакажуць + 7… 13 °С, удзень — ад +18 да + 24 °С.
Пры гэтым, паводле інфармацыі Рабава, у далейшым тэмпература будзе толькі павышацца: у чацвер 26 мая ноччу чакаецца + 6… 12 °С, днём да + 25 °С, у пятніцу ноччу да + 13 °С, днём — + 26 °С, а на выходных паветра прагрэецца месцамі да + 28 °С.