Apple збіраецца вырабіць рэкордную колькасць iPhone 7

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкСтарт продажу новых iPhone 6s і iPhone 6s Plus
Старт продажу новых iPhone 6s і iPhone 6s Plus - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аналітыкі чакалі, што ў 2016-м амерыканская кампанія вырабіць толькі 65 мільёнаў тэлефонаў мадэлі 7, прэзентацыя якой адбудзецца восенню.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Карпарацыя Apple звярнулася да сваіх пастаўшчыкаў з прапановай вырабіць да канца бягучага года кампаненты для 72-78 мільёнаў iPhone 7, паведаміла тайваньскае выданне Economic Daily.

Гэта найбуйнейшы паказчык па вытворчасці асобных мадэляў смартфонаў кампаніі за апошнія два гады. Да параўнання, аналітыкі чакалі, што сёлета амерыканская кампанія вырабіць толькі 65 мільёнаў тэлефонаў мадэлі 7.

Па дадзеных выдання, тайваньская кампанія Foxconn, вядомая таксама як Hon Hai Precision Industry Co., застанецца ключавым пастаўшчыком iPhone 7, кампанія Pegatron Corp. таксама возьме ўдзел у працэсе зборкі смартфонаў. Абедзве кампаніі сёлета змогуць павялічыць сваю долю на рынку за кошт вытворчасці падвойнай камеры, шкляных кампанентаў корпуса смартфонаў, піша газета.

Раней у маі СМІ паведамлялі, што пастаўшчыкі кампанентаў атрымліваюць значна менш замоў ад Apple у параўнанні з 2015 годам. Гэта звязвалі са зніжэннем попыту на смартфоны і магчымай адсутнасцю новых функцый у новым iPhone 7. Прэзентацыя новага iPhone 7 чакаецца восенню 2016 года.

Амерыканская карпарацыя Apple была заснавана ў 1976 годзе Стывам Джобсам, Стывам Вазняком і Рональдам Уэйнам. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Куперціна, штат Каліфорнія. Apple займаецца вытворчасцю персанальных і планшэтных кампутараў, аўдыяплэераў, тэлефонаў, "разумных гадзінікаў" і праграмнага забеспячэння.

Стужка навiн
0