МІНСК, 25 мая — Sputnik. Міжнародны Дзень дзяцей, што зніклі без вестак, пройдзе ў Мінску ў сераду, паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік ПРА "Анёл" Юлія Коўган.
Адзначаюць гэты дзень ва ўсім свеце ўжо не першы год. Упершыню ён з'явіўся ў 1979 годзе ў ЗША, а ў 1997 годзе стаў міжнародным. Заклікаюць звярнуць увагу на праблему валанцёры-ратавальнікі і ў Беларусі — яны чацвёрты раз будуць працаваць у інфармацыйнай палатцы ў ГЦ "Сталіца".
"Для дзяцей і іх бацькоў будзе арганізавана інфармацыйная палатка на тэму бяспечных і адказных паводзінаў, правільных паводзінаў з незнаёмымі людзьмі. Раскажуць, як паводзіць сябе дзіцяці ў выпадку, калі яно згубілася", — паведамілі Sputnik дабраахвотнікі.
Адбудзецца мерапрыемства з 15:00 да 18:00.
Таксама супрацоўнікі "Анёла" адзначылі, што на сёння ў рэспубліцы без вестак зніклымі лічацца пяцьдзесят дзяцей. Валанцёры заклікаюць бацькоў больш сур'ёзна ставіцца да выхавання дзяцей і рэгулярна ім нагадваць аб правілах бяспекі і паводзін.