Відэа

СК паказаў працу следчых у ювелірным салоне на Камсамольскай

Падпісацца
Следчы камітэт апублікаваў відэаролік, у якім паказана праца экспертаў на месцы здарэння ў ювелірнай краме на Камсамольскай, якую няўдала спробавалі абрабаваць у аўторак.

Паводле інфармацыі СК, малады чалавек зайшоў у краму, прымерыў мужчынскі бранзалет за 37 мільёнаў рублёў і выказаў жаданне яго купіць. Аднак, пасля таго як прадаўшчыца аслабіла ўвагу, выхапіў ювелірны выраб і паспрабаваў збегчы.

Як адзначылі следчыя, правапарушальніка ўдалося затрымаць дзякуючы мінакам.

Затрыманага суправадзілі ў Цэнтральнае РУУС Мінска.

Цэнтральны раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па арт. 206 Крымінальнага кодэкса Беларусі (рабаванне). Падазраваным па справе з'яўляецца мінчанін 1980 года нараджэння.

Стужка навiн
0