"Кніга году" абвешчана : перамаглі вершы для дзяцей

© Sputnik / Елена ВасильеваАндрэй Хадановіч на прэміі Цёткі
Андрэй Хадановіч на прэміі Цёткі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Восемдзесят два намінанты прэтэндавалі на званне "Кніга году", перамагла кніга дзіцячых вершаў Андрэя Хадановіча "Нататкі таткі".
МІНСК, 25 мая — Sputnik. Учора ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі.
"Кнігай году 2016" прызнаны "Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча, на перамогу прэтэндавалі 82 выданні.
Сёлета ў журы ўвайшлі 74 пісьменнікі. Як прагаласаваў кожны з іх, можна пабачыць на старонцы прэміі. Сябрам журы прэміі мог стаць любы беларускі пісьменнік, які выдаў мастацкую або нон-фікшн кнігу цягам апошніх 7 гадоў.
"Кніга году" заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 2015 годзе. Першы раз яна ўручалася ў трох намінацыях: "Проза", "Паэзія", "Дзіцячая літаратура". Сёлета прэмія намінацый не мае
Мінулы год пераможцамі "Кнігі году" сталі Альгерд Бахарэвіч (кніга "Дзеці Аліндаркі" ("Проза"), Антон Рудак (кніга "Верхні горад" ("Паэзія"), "Сумны суп" Вольгі Гапеевай і "Авантуры студыёзуса Вырвіча" Людмілы Рублеўскай ("Дзіцячая літаратура").
Стужка навiн
0