Відэа

БАТЭ падараваў засмучанаму 6-гадоваму заўзятару імянную футболку

Падпісацца
Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ знайшоў юнага заўзятара каманды, які так знерваваўся праз пройгрыш клуба ў фінале Кубка Беларусі, што расплакаўся. Глядзіце на відэа, як аддзячылі футбалісты 6-гадоваму фанату за непадробныя эмоцыі.

БАТЭ ў фінале Кубка сустракаўся 21 мая з жодзінскім "Тарпеда — БелАЗ", пасля серыі пенальці барысаўчане саступілі з лікам 2: 3.

Выпадкова ў кадр пасля гульні трапіў хлопчык, які так знерваваўся праз пройгрыш каманды, што не змог стрымаць слёз. Футбалісты з Барысава адшукалі юнага заўзятара і вырашылі падарыць яму імянную футболку клуба, а таксама запрашэнне на бліжэйшы матч.

Стужка навiн
0