Мінск вітае рашэнне пытання аб вызваленні Надзеі Саўчанка

© Sputnik / Виктор ТолочкоМЗС Беларусі
МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі бок будзе максімальна садзейнічаць далейшай працы трохбаковай кантактнай групы і рабочых падгруп, забяспечыць усе неабходныя ўмовы для працягу Мінскага працэсу, каб у наш рэгіён як мага хутчэй вярнулася святло.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Беларускі бок вітае дасягненне дамоўленасці паміж Расіяй і Украінай па вызваленню Надзеі Саўчанка, заявілі ў МЗС.

"Беларусь вітае той факт, што Расійская Федэрацыя і Украіна знялі з парадку дня адно з пытанняў, які на працягу доўгага часу з'яўлялася перашкодай для прадметнага абмеркавання шляхоў рэалізацыі Мінскіх пагадненняў і прасоўвання па шляху мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны", — заявіў на брыфінгу ў чацвер ў Мінску прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, у Мінску спадзяюцца, што гэтая падзея пазітыўна адаб'ецца на ўсім працэсе перамоў.

Мірончык падкрэсліў, што беларускі бок будзе максімальна садзейнічаць дальнейшай працы трохбаковай кантактнай групы і рабочых падгруп, забяспечыць усе неабходныя ўмовы для працягу Мінскага працэсу, каб у наш рэгіён як мага хутчэй вярнулася святло.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 25 мая падпісаў указ аб памілаванні асуджанай у Расіі на 22 гады па справе аб забойстве журналістаў УДТРК у Данбасе Надзеі Саўчанка. З просьбай аб яе памілаванні да кіраўніка расійскай дзяржавы звярнуліся сваякі загінулых расіянаў. Пуцін выказаў надзею, што такія рашэнні, прадыктаваныя меркаваннямі гуманізму, будуць спрыяць памяншэнню супрацьстаяння на паўднёвым усходзе Украіны.

Пасля памілавання Саўчанка была дастаўлена ў Кіеў. У той жа дзень у Маскву прыляцелі асуджаныя раней на Украіне па абвінавачванні ў тэрарыстычнай дзейнасці грамадзяне РФ Яўген Ерафееў і Аляксандр Аляксандраў, якія былі памілаваныя прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Стужка навiн
0