Беларусы пацярпелі пры сутыкненні двух мікрааўтобусаў ў РФ

© Sputnik / Юрий Лашов / Перайсці ў медыябанкАўтамабілі хуткай дапамогі
Аўтамабілі хуткай дапамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У выніку ДТЗ сем чалавек былі шпіталізаваны ў раённую бальніцу горада Апочка.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Удакладняюцца падрабязнасці ДТЗ у Апочацкім раёне, у выніку якога пацярпелі сем чалавек, паведаміла прэс-служба МНС РФ па Пскоўскай вобласці.

Здарэнне адбылося на трасе М-20 у раёне вёскі Грывы ў ноч на пятніцу. Сутыкнуліся два мікрааўтобусы, у адным з якіх ехалі грамадзяне Беларусі.

Па папярэдніх дадзеных, адзін з мікрааўтобусаў выбраў небяспечную хуткасць руху і сутыкнуўся з іншым.

У выніку здарэння сем чалавек былі шпіталізаваны ў раённую бальніцу горада Апочка.

Стужка навiн
0