Украінскі каталіцкі арцыбіскуп Мальчук памёр у Беларусі

Падпісацца
Цела іерарха знайшлі ў пятніцу 27 мая ў яго асабістым пакоі, архіепіскапу было 50 гадоў.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі Пётр Мальчук памёр у Гродна, паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

"Ён браў удзел у Нацыянальным еўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў 24-26 мая ў Гродне. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам", — паведамляецца на афіцыйным партале РКЦ у Беларусі.

Цела іерарха знайшлі 27 мая ў яго асабістым пакоі. Архіепіскапу Пятру Мальчуку было 50 гадоў.

"Браты-біскупы Канферэнцыі біскупаў лацінскага абраду і ўся Каталіцкая Царква ва Украіне смуткуюць, што адданы вучань Хрыста так хутка скончыў зямную пілігрымку, але адначасова поўныя надзеі, што арцыбіскуп Пётр дзеліць вечную вячэру з Панам і мае невымоўнае шчасце бачыць яго", — сказана ў лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ва Украіне.

Стужка навiн
0