Чаму пазяхае сава і куды бяжыць пліска – птушкі Беларусі
Чаму пазяхае сава і куды бяжыць пліска – птушкі Беларусі
Sputnik Беларусь
Клапатлівыя і гаспадарлівыя, яркія і зусім непрыкметныя – разнастайнасць птушак у Беларусі здзіўляе. Некаторыя з іх трапілі ў аб'ектыў фатографа і далі... 28.05.2016, Sputnik Беларусь
Больш за 320 відаў птушак зарэгістравана ў Беларусі, некаторыя з іх знаходзяцца на мяжы знікнення, ёсць птушкі, якіх у Беларусі засталося па адной пары, а колькасць некаторых птушак перавышае колькасць насельніцтва краіны. У нашай фатастужцы вы ўбачыце аўсянку і берасцянку, лысуху і чаплю, лебедзя і сойку, бусла і зімародка.
Клапатлівыя і гаспадарлівыя, яркія і зусім непрыкметныя – разнастайнасць птушак у Беларусі здзіўляе. Некаторыя з іх трапілі ў аб'ектыў фатографа і далі магчымасць чытачам Sputnik зазірнуць у іх свет, поўны клопатаў па вясне.
Больш за 320 відаў птушак зарэгістравана ў Беларусі, некаторыя з іх знаходзяцца на мяжы знікнення, ёсць птушкі, якіх у Беларусі засталося па адной пары, а колькасць некаторых птушак перавышае колькасць насельніцтва краіны. У нашай фатастужцы вы ўбачыце аўсянку і берасцянку, лысуху і чаплю, лебедзя і сойку, бусла і зімародка.
Недалёка ад Лагойска. Аўсянка на калючым дроце. Калі ў гняздзе аўсянкі з'яўляюцца птушаняты, бацькі спрабуюць адвесці драпежніка ад гнязда – падаюць у траву і затым адпаўзаюць ўбок, удаючы з сябе параненых.
Гэтая аўсяначка аблюбавала галінку яблыні ў квецені для вясновай песні. Аўсянка звычайная – шматлікі ў Беларусі від. Яны ў нас гняздуюцца, вядуць аседлы ці часткова пералётны лад жыцця.
Сажалка пад Мінскам. Лысуха нырае ў пошуках ежы. Гэта вадаплаўная птушка памерам з невялікую качку. Прылятае ў Беларусь у канцы сакавіка – першай палове красавіка.
Буслы сядзяць у гняздзе на ўсходзе сонца каля Вераскава пад Наваградкам. Бусел – адна з самых любімых птушак у Беларусі, і людзі вельмі радуюцца, калі яны селяцца паблізу дамоў.
Зімародак з рыбай ў дзюбе сядзіць на галінцы прыбярэжнага ляска. Каб стаць парай, самец падае самцы злоўленую рыбку. Калі самка прыме дар, то прапанова прынята.