Радыё

Вучоны: пакуль высечка Белавежскай пушчы вядзецца на дазволенай тэрыторыі

Ученый: пока вырубка Беловежской пущи ведется на разрешенной территории
Падпісацца
Белавежская пушча можа страціць статус сусветнай спадчыны, калі дзеянні Польшчы па высечцы дрэў не будуць узгодненыя з прыродаахоўнымі арганізацыямі, лічыць Вадзім Цынкевіч.

У Польшчы пачалася высечка Белавежскай пушчы — найбуйнейшага астатку першабытнага лесу ў Еўропе. Новы міністр навакольнага асяроддзя Ян Шышко два месяцы таму зацвердзіў новы план высечкі, які прадугледжвае знішчэнне 188 тысяч кубаметраў лесу замест запланаваных раней 40 тысяч. Прычынай такога рашэння стала беспаспяховая барацьба леснікоў з жуком-караедам, які знішчае дрэвы.

Навукоўцы і эколагі крытыкуюць новую ініцыятыву ўладаў — яны лічаць, што лес сам справіцца з караедам, як гэта адбывалася на працягу стагоддзяў існавання Белавежскай пушчы.

"Сапраўды, у прыродзе існуюць натуральныя механізмы, якія дазваляюць рэгуляваць колькасць караеда-тыпографа. У нас няма дакладнай інфармацыі пра тое, што адбываецца цяпер на польскай частцы Белавежскай пушчы. Вядома толькі, што высечкі вядуцца на прылеглай да запаведнай зоны тэрыторыі", — распавёў радыё Sputnik намеснік генеральнага дырэктара па навуцы і інавацыйнай рабоце навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах Вадзім Цынкевіч.

Белавежская пушча занесеная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, таму любыя дзеянні Польшчы, не ўзгодненыя з прыродаахоўнымі арганізацыямі, могуць прывесці да прыпынення статусу прыродаахоўнага аб'екта да высвятлення прычын. Калі гэта адбудзецца, пацерпіць і беларуская частка пушчы, папярэджвае спецыяліст.

Стужка навiн
0