Радыё

Палітолаг: Беларусь не пакідае надзеі стаць інтэлектуальным цэнтрам ЕАЭС

Политолог: Беларусь не оставляет надежд стать интеллектуальным центром ЕАЭС
Падпісацца
Аляксандр Шпакоўскі – пра будучыню Еўразійскага эканамічнага саюза і пра тое, якое месца ў ім можа заняць Беларусь

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС адбудзецца ў Астане 31 мая. Беларусь на гэтай сустрэчы будзе казаць пра паляпшэнне узаемных гандлёвых адносін, лічыць палітолаг Аляксандр Шпакоўскі.

"Не гледзячы на ўсе размовы пра рээкспарт, таваразварот паміж Беларуссю і Расіяй у мінулым годзе ўпаў на 30%. Наогул склалася цікавая сітуацыя — мы не паставілі ў Расію менш тавараў, але мы атрымалі за іх менш грошай праз дэвальвацыю расійскага рубля", — заявіў палітолаг у эфіры радыё Sputnik.

Шпакоўскі лічыць, што санкцыйная вайна паміж Расіяй і Захадам б'е па кашальку беларусаў. Між тым патэнцыял для росту ўзаемнага гандлю Расіі і Беларусі ёсць — наша краіна, напрыклад, магла б пастаўляць тавары, якія Расія да гэтага часу закупляла за мяжой.

Стужка навiн
0