Відэа

Ружы на прыступках: гадавіна трагедыі на Нямізе

Падпісацца
Трагедыя на Нямізе адбылася 30 мая 1999 года. У цісканіне ў падземным пераходзе загінулі 53 чалавекі, у асноўным – юныя дзяўчаты, якія, спатыкнуўшыся на высокіх абцасах, апынуліся ўнізе натоўпу, які ўвесь час напіраў.

Раптам лінуў дождж і ўсе, хто прыйшоў на канцэрт і фестываль піва, кінуліся хавацца ў пераходзе.

Няміга стала адной з самых буйных і страшных трагедый у найноўшай гісторыі Беларусі. У памяць пра той страшны майскі дзень на прыступках каля пераходу застылі 53 бронзавыя ружы. А ў дзень гадавіны трагедыі з раніцы сюды прынеслі жывыя ружы і запалілі 53 лампады ў памяць аб тых, хто загінуў на гэтых прыступках 17 гадоў таму.

У гадавіну трагедыі Sputnik спытаў у мінчан, што яны памятаюць пра падзеі 17-гадовай даўніны.

Стужка навiн
0