Вялікі ўрок праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" адбыўся ў парку Янкі Купалы

© Photo : прадстаўлена VelсomЛя помніка Янку Купалу ўдзельнікі праекта
Ля помніка Янку Купалу ўдзельнікі праекта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вялікі адкрыты ўрок адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" адбыўся ў парку імя Янкі Купалы 28 мая, у незвычайным уроку ўзялі ўдзел настаўнікі праекта – беларускія пісьменнікі і паэты, журналісты і спартоўцы.

МІНСК, 30 мая — Sputnik. Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец і Алена Масла, вядучы Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін, беларускі футбаліст, шматгадовы капітан ФК БАТЭ Зміцер Ліхтаровіч і телевядучы, журналіст Алег Лепешанкоў былі вядоўцамі і настаўнікамі на мерапрыемстве, якое сабрала больш за 200 мінскіх школьнікаў.

Дзеці і дарослыя прачыталі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, чые юбілеі святкуе Беларусь сёлета: Максіма Багдановіча, Цёткі, Кандрата Крапівы, Змітрака Бядулі, Івана Шамякіна, Івана Мележа. Побач з помнікам Янку Купалу прагучалі і вершы паэта.

"Напярэдадні летніх канікул мы вырашылі правесці занятак "Чытаем па-беларуску" у асаблівым месцы — парку імя Янкі Купалы. Побач з музеем і помнікам знакітаму паэту роднае слова гучыць па-асабліваму, — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. — Гэта апошні ўрок першага навучальнага года праекта, які ахапіў ужо больш за 6 500 школьнікаў. Працяг плануецца ў верасні ў школах Брэста і Брэсцкай вобласці".

© Photo : прадстаўлена Velсom"Чытаем па-беларуску"
Чытаем па-беларуску - Sputnik Беларусь
1/6
"Чытаем па-беларуску"
© Photo : прадстаўлена VelсomЮныя ўдзельнікі акцыі "Чытаем па-беларуску"
Юныя ўдзельнікі акцыі Чытаем па-беларуску - Sputnik Беларусь
2/6
Юныя ўдзельнікі акцыі "Чытаем па-беларуску"
© Photo : прадстаўлена VelсomЯўген Перлін - вядоўца сустрэчы ў парку
Яўген Перлін - вядоўца сустрэчы ў парку - Sputnik Беларусь
3/6
Яўген Перлін - вядоўца сустрэчы ў парку
© Photo : прадстаўлена Velсom"Чытаем па-беларуску"
Чытаем па-беларуску - Sputnik Беларусь
4/6
"Чытаем па-беларуску"
© Photo : прадстаўлена VelсomЧытаем па-беларуску
Чытаем па-беларуску - Sputnik Беларусь
5/6
Чытаем па-беларуску
© Photo : прадстаўлена VelсomЛя помніка Янку Купалу ўдзельнікі праекта
Ля помніка Янку Купалу ўдзельнікі праекта - Sputnik Беларусь
6/6
Ля помніка Янку Купалу ўдзельнікі праекта
1/6
"Чытаем па-беларуску"
2/6
Юныя ўдзельнікі акцыі "Чытаем па-беларуску"
3/6
Яўген Перлін - вядоўца сустрэчы ў парку
4/6
"Чытаем па-беларуску"
5/6
Чытаем па-беларуску
6/6
Ля помніка Янку Купалу ўдзельнікі праекта

Экс-капітан футбольнай каманды БАТЭ Зміцер Ліхтаровіч на імправізаваным уроку чытаў верш Максіма Багдановіча "Возера". Пасля мерапрыемства футбаліст падзяліўся ўражаннямі пра праект:

"Такія акцыі павінны праходзіць часцей, каб прыцягваць яшчэ больш людзей да беларускай мовы і культуры. Таму што кожны беларус павінен ведаць сваю родную мову. Таму вельмі выдатна, што ў ініцыятыве "Чытаем па-беларуску" удзельнічаюць дзеці. Бо менавіта ў такім узросце закладваецца патрыятызм і любоў да роднай мовы".

"Я люблю беларускую мову і імкнуся ей карыстацца ў роўнай ступені, як рускай і ангельскай. А яшчэ я люблю чытаць вершы, таму ў праекце "Чытаем па-беларуску з velcom" я паўдзельнічаў з задавальненнем, — падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў праекце Яўгеній Перлін. — Сённяшняя акцыя абавязкова прынясе карысць у справе папулярызацыі беларускай мовы. І мне здаецца, што такія мерапрыемствы трэба рабіць рэгулярна не толькі для дзяцей, але і для дарослых".

Адукацыйная ініцыятыва "Чытаем па-беларуску з velcom" распачалася ў кастрычніку 2015 года ў Мінску, і на працягу 3 месяцаў больш чым ў 30 сталічных школах прайшлі ўрокі па спецыяльна распрацаванай праграме. У красавіку і маі 2016 года праект працягнуўся ў рэгіёнах Беларусі. Вучні 2-3 класаў 26 школ Гомельскай вобласці атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове, культуры і літаратуры. Як чакаецца, у агульнай складанасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у гэтай сацыяльнай ініцыятыве.

Ініцыятарам мерапрыемства выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Стужка навiн
0