ПТА "Беняконі" будзе зачынены ўначы з 31 мая на 1 чэрвеня

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа мытні
На мытні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абмежаванні будуць дзейнічаць тры гадзіны ў сувязі з правядзеннем на ПТА пераналадкі праграмнага забеспячэння і абсталявання.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Пункты мытнага афармлення "Беняконі-1" і "Ліда" на мяжы з Літвой будуць зачыненыя на некалькі гадзін у ноч з 31 мая на 1 чэрвеня, паведамілі Sputnik ў аўторак у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Абмежаванні, якiя ўводзяцца па афармленні грамадзян і грузаў, — часовыя і будуць дзейнічаць з 23:00 аўторка да 02:00 серады.

"У названы перыяд будзе прыпыненая праца рэспубліканскага пункта мытнага афармлення "Беняконі-1" і рэспубліканскага пункта мытнага афармлення "Ліда", размешчанага на перадаткавай чыгуначнай станцыі "Ліда", — сказалі ў прэс-службе ДМК.

У камітэце таксама паведамілі, што пункты не будуць працаваць у сувязі з пераналадкамі праграмнага забеспячэння і абсталявання на ПТА.

Стужка навiн
0