На тэрыторыі Замкавай гары можна было ўбачыць рэканструкцыі старадаўняга побыту і рамёстваў, тэатральнае прадстаўленне, паўдзельнічаць у сярэднявечных танцах, паслухаць старадаўнюю музыку, палюбавацца і купіць вырабы мясцовых майстроў, пастраляць з лука.
Асноўны і самы відовішчны момант свята — турніры ваяроў "Кола Одына" і "Кола Локi". Пад канец бітвы адзін з удзельнікаў у запале бою атрымаў ірваную рану, і турнір быў часова спынены. Але гэта рабочы момант у воінаў, адзначылі арганізатары.
"А ў цэлым і гаспадары свята, і госці былі вясёлымі, квас халодным, аладкі на вугалях — смачнымі", — распавёў Sputnik вядомы беларускі фатограф Альфрэд Мікус, які рэгулярна прыязджае ў Браслаў на фестываль сярэднявечнай культуры.

1/26
© Sputnik / Альфред Микус
Браслаў на майскія выходныя пагрузіўся ў сярэднявечную атмасферу.

2/26
© Sputnik / Альфред Микус
Апошнія штрыхі ў падрыхтоўцы да рыцарскага турніру "Меч Брачыслава": галоўнае каб кальчуга ладна сядзела.

3/26
© Sputnik / Альфред Микус
Прыгажосць – страшная сіла: сяброўкі сярэднявечных рыцараў на турніры таксама будуць у поўным узбраенні.

4/26
© Sputnik / Альфред Микус
Няхітры рыцарскі скарб: рэканструктары лічаць справай гонару выкарыстоўваць тэхналогіі ранняга Сярэднявечча.

5/26
© Sputnik / Альфред Микус
Шчыт і меч: баявая гатоўнасць нумар адзін.

6/26
© Sputnik / Альфред Микус
Фестываль сярэднявечнай культуры пачаўся з шэсця воінаў па гарадзішчы. Праўда, з 40-хвіліннай затрымкай: афіцыйная дэлегацыя ўладаў дзесьці "згубілася".

7/26
© Sputnik / Альфред Микус
Заклад сямейнага шчасця: захапленне аднаго павінны падзяляць усе сямейнікі. Дарэчы, ў Сярэднявечча распранацца побач з ваўкамі было не прынята.

8/26
© Sputnik / Альфред Микус
Зацішша перад боем: сціплыя радасці Сярэднявечча.

9/26
© Sputnik / Альфред Микус
Пакуль адны атрымліваюць асалоду ад цішыні, другія дораць асалоду прысутным праз гукі старадаўняй музыкі.

10/26
© Sputnik / Альфред Микус
Гандаль на траве: сувенірная крама на фэсце сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава".

11/26
© Sputnik / Альфред Микус
Гліняных спраў майстры задаволеныя, бо ідзе гандаль: сувеніры хенд-мейд карысталіся асаблівым попытам.

12/26
© Sputnik / Альфред Микус
Юныя пакупнікі ўгаворваюць бацькоў набыць што-небудзь на памяць пра беларускае Сярэднявечча.

13/26
© Sputnik / Альфред Микус
Меч – лепшы падарунак будучаму воіну.

14/26
© Sputnik / Альфред Микус
На іншых паглядзець і сябе паказаць: дзяўчаты з нецярпеннем чакаюць пачатку рыцарскага турніру.

15/26
© Sputnik / Альфред Микус
А паглядзець ёсць на што: лучнікі на разагрэве ў мечнікоў.

16/26
© Sputnik / Альфред Микус
Першы паядынак: хто каго перакрычыць?

17/26
© Sputnik / Альфред Микус
Гучным крыкам удзельнікаў рыцарскіх турніраў не запалохаць ...

18/26
© Sputnik / Альфред Микус
Гледачы таксама захоўваюць стаічны спакой, а заадно па сярэднявечнай звычцы парушаюць забарону Міністэрства аховы здароўя на курэнне ў грамадскіх месцах.

19/26
© Sputnik / Альфред Микус
Асноўны і самы відовішчны момант свята – турніры ваяроў "Кола Одына" і "Кола Локi".

20/26
© Sputnik / Альфред Микус
Пад канец бітвы адзін з удзельнікаў у запале бою атрымаў ірваную рану, і турнір быў часова спынены.

21/26
© Sputnik / Альфред Микус
Гледачы цярпліва чакалі, пакуль пацярпеламу воіну аказвалі першую медыцынскую дапамогу.

22/26
© Sputnik / Альфред Микус
Доўжыцца бой...

23/26
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля бою: войны і госці турніру згадваюць самыя яркія моманты паядынку.

24/26
© Sputnik / Альфред Микус
Сярэднявечны фаст-фуд: аладкі на вуглях прыйшліся даспадобы гасцям свята.

25/26
© Sputnik / Альфред Микус
Пакуль адны падмацоўваюцца, іншыя запісваюць свае ўражанні, каб абавязкова падзяліцца імі.

26/26
© Sputnik / Альфред Микус
Фестываль сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава-2016" скончыўся, але арганізатары абяцаюць і ў наступным годзе павярнуць кола гісторыі на радасць жыхарам Браслава і гасцям свята.