КніГАЎ: як перамагчы страх, чытаючы сабакам кнігі

© Photo : из личного архива Яны ЗадорожнойПраект "КніГАЎ" дапамагае дзецям палюбіць чытанне
Праект КніГАЎ дапамагае дзецям палюбіць чытанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Незвычайны праект "КніГАЎ" дапамагае дзецям палюбіць чытанне і пераадолець страх перад публічнымі выступамі: у ролі ўдзячных слухачоў юных чытальнікаў выступаюць сабакі.

Мінск, 1 чэр — Sputnik. Арганізатары праэкту "КніГАЎ" запэўніваюць, што вынік заняткаў чытаннем разам з сабакамі з'яўляецца ўжо праз некалькі тыдняў. Нават дзеці, якіх немагчыма прымусіць чытаць дома, дзеля хвастатых слухачоў гатовыя ўзяць у рукі кніжкі.

Упершыню сабак у якасці слухачоў дзіцячага чытання сталі выкарыстоўваць у 90-я гады ў Амерыцы. А вось у якасці "тэрапеўтаў" іх сталі прыцягваць значна раней — яшчэ ў 60-х. Жывёлы дапамагалі ў рэабілітацыі людзей з парушэннямі псіхікі, а ў далейшым — і з іншымі паталогіямі.

Паводле слоў Людмілы Амарантавай, кіраўніка санкт-пецярбургскай каманды "Сабакі для жыцця", падобная практыка шырока распаўсюджаная ў Еўропе: у Фінляндыі, напрыклад, сабак не паспяваюць трэніраваць — настолькі вялікая ў іх патрэба. За два месяцы чытання кніг сабаку — столькi доўжыцца курс "КніГАЎ" — дзеці становяцца больш упэўненымі ў сабе і пазбаўляюцца ад страху чытання ўслых перад класам. Для дзіцяці важныя псіхалагічны камфорт, разуменне, што яго цікава слухаць.

Сэнс такіх заняткаў — заахвоціць да чытання, адчуць упэўненасць у сваіх сілах. Часцей за ўсё дзеці баяцца памыліцца. Сабаку ж усё адно, чытае дзіця добра ці дрэнна, ён не будзе рабіць заўвагі.

"Да нас прыходзяць валанцёры з гадаванцамі. У кожнага сабакі свой індывідуальны характар. Мы тэстуем яго і глядзім, рэкамендаваць ці не для заняткаў. Жывёла павінна быць старэйшая за 9 месяцаў і мець базавую падрыхтоўку. Калі сабака досыць цярплівы, можа доўга ляжаць, лёгка паддаецца дрэсіроўцы і вучыць трукі: як ўказаць лапай або носам на кніжку, перавярнуць старонку, то ён уключаецца ў навучанне. Надзвычай уражвае дзяцей, калі "хвастаты" слухач самастойна "выбірае" кнігу. Абавязковыя патрабаванні да гадаванца — хуткая навучаемасць, жаданне мець зносіны з людзьмі, уменне працаваць у камандзе, адсутнасць агрэсіі — сабака павінен аднолькава добра ставіцца да іншых жывёлаў. Зразумела, сабака таксама павінен атрымліваць задавальненне ад таго, што яму чытаюць кніжку, ад таго, што вакол яго дзеці, а ён у цэнтры ўвагі ", — распавяла Людміла Амарантава.

© Photo : из личного архива Яны ЗадорожнойСабакі - самыя цярплівыя слухачы
Собаки - самые терпеливые слушатели - Sputnik Беларусь
Сабакі - самыя цярплівыя слухачы

Дзеці, у сваю чаргу, павінны ўмець чытаць: "Важная матывацыя да чытання і паляпшэнне ўжо існуючых навыкаў — мы не вучым чытаць "з нуля ". Сярэдні ўзрост дзяцей — ад 6 да 12 гадоў; пасля 12 у хлопцаў звычайна з'яўляюцца іншыя інтарэсы", — распавяла Яна Задорожная, куратар праекта "КніГАЎ".

"Мы на валанцёрскіх пачатках запусцілі праект у снежні 2014 года. Індывідуальна займаліся з малымі два разы на тыдзень па 20 хвілін. Нават няўзброеным вокам вельмі хутка стаў бачны вынік: дзіця разнявольваецца, чытаць у калектыве ўслых яму лягчэй. У пакоі з дзіцем знаходжуся толькі я і сабака — нават бацькоў просяць выйсці. Сабака падпарадкоўваецца маім схаваным камандам. Гадаванец, вядома, выбірае кнігу не самастойна. Спачатку мы праводзім гутарку з дзіцем, каб даведацца яго перавагі і ступень валодання тэхнікай чытання: кніга павінна быць не занадта складанай, каб не выклікаць цяжкасцяў, стрэсу. Па маёй камандзе сабака "паказвае" на кнігу, якая больш за ўсё падыходзіць дзіцяці", — патлумачыла Задорожная.

© Photo : из личного архива Яны ЗадорожнойКніГАЎ: праект, які дапамагае дзецям палюбіць чытанне
КниГАВ: проект, который помогает детям полюбить чтение - Sputnik Беларусь
КніГАЎ: праект, які дапамагае дзецям палюбіць чытанне

Як кажуць арганізатары, на чытанні прыходзяць абсалютна розныя дзеці, не заўсёды з дэфектамі маўлення. Аналагічныя праекты ёсць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбурзе і Петрапаўлаўску-Камчацкім, папулярнасцю паслугі чатырохлапых гадаванцаў карыстаюцца ў краінах Балтыі.

"Мы глядзім, ці ёсць у дзіцяці лагапедычныя парушэнні або яго проста трэба далучыць да чытання. Мы працуем з дзецьмі, інвалідамі, паджылымі людзьмі".

Прыйсці на заняткі можа любы ахвотны, кажуць арганізатары. Кантакт з хатнімі жывёламі карысны і вучыць дзяцей і дарослых дабрыні.

Стужка навiн
0