Sputnik запрашае ў падарожжа па краінах СНД і Балтыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіцебск прымае "Славянскі базар"
Віцебск прымае Славянскі базар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik напярэдадні летняга сезона запусціла праект мультымедыйных даведнікаў "Вандруй са Sputnik" у краінах СНД і Балтыі.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Праект "Вандруй са Sputnik" прапануе сваім чытачам самае карыснае, цікавае і важнае аб падарожжах па Абхазіі, Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстану, Кыргызстану, Латвіі, Малдове, Таджыкістану, Узбекістану, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

"Вандруй са Sputnik" прапануе самыя яркія маршруты для адпачынку больш чым у дзесяці краінах; расказвае аб прыродных і архітэктурных помніках, сакрэтах нацыянальнай кухні і народных звычаях; падказвае, як і дзе цікава і з карысцю правесці свой адпачынак.

Sputnik — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Стужка навiн
0