https://bel.sputnik.by/20160601/1022918148.html
Гомельскія бландынкі паказалі, у каго мацнейшы ход канём
Гомельскія бландынкі паказалі, у каго мацнейшы ход канём
Sputnik Беларусь
Светлавалосыя грасмайстры абласнога цэнтра абверглі распаўсюджаную прадузятасць аб аналітычных здольнасцях бландынак. Званне Белай шахматнай каралевы дасталася... 01.06.2016, Sputnik Беларусь
2016-06-01T15:05+0300
2016-06-01T15:05+0300
2016-06-01T15:05+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102291/02/1022910294_0:76:2000:1206_1920x0_80_0_0_786cefcea3dd35454cbe944eae51a54d.jpg
гомель
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102291/02/1022910294_0:12:2000:1270_1920x0_80_0_0_2a15a82adf032ff5de619c7846e17ab7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , спорт, гомель
Гомельскія бландынкі паказалі, у каго мацнейшы ход канём
Светлавалосыя грасмайстры абласнога цэнтра абверглі распаўсюджаную прадузятасць аб аналітычных здольнасцях бландынак. Званне Белай шахматнай каралевы дасталася студэнтцы 2 курса БДЭУ Лідзіі Бардоўскай.
ГОМЕЛЬ, 1 чэр — Sputnik. У Сусветны дзень бландынак у гандлёвым цэнтры Гомеля прайшоў турнір па шахматах.
За чатырма дошкамі сышліся аматары і кандыдаты ў майстры спорту, самай малодшай удзельніцы 10 гадоў. Турнір праводзіўся па кругавой сістэме.
Гледачы чакалі, што светлавалосыя грасмайстры неяк праявяць сваю сутнасць: будуць недарэчы рухаць фігуры і ператвораць мазгавы штурм ў вясёлае шоў. Нічога падобнага не адбылося. Панавала самавітая атмасфера звычайных шахматных турніраў.
Прычына "падвоху" неўзабаве высветлілася. Арганізаваць спаборніцтвы дапамог Раман Леінаў, дырэктар СДЮШАР-3, дзе культывуюць шахматы. Некаторыя яго выхаванкі і зрабілі надвор'е. Гэтым дзяўчатам не трэба тлумачыць, што такое "Е2 — E4".
"Дзяўчаткі з шасці гадоў займаюцца ў спартыўнай школе. Дарэчы, гэта найбольш прыдатны ўзрост для знаёмства з шахматамі", — распавёў Леінаў.
Каго ў школе больш — брунетак або бландынак, дырэктар не лічыў. Больш хлопцаў — гэта факт.
Турнір доўжыўся амаль дзве гадзіны. Званне Белай шахматнай каралевы дасталася студэнтцы 2 курса БДЭУ Лідзіі Бардоўскай. Яна кандыдат у майстры спорту па шахматах. Пераможцы ўручылі падарункі, галоўны з іх — вячэра на дваіх у адным з рэстаранаў горада.