На тэрасах дамоў арганізавалі імправізаваную абсерваторыю. У Беларусі аматары астраноміі ладзяць вечары тратуарнай астраноміі, выезды з тэлескопамі за горад, ёсць прыватная абсерваторыя на прыватным участку ў Заводскім раёне. Але большасць аматараў ўсё ж спрабавалі прыстасаваць для назіранняў звычайныя балконы і дахі.
Галоўнай жа кропкай збору для астраномаў-аматараў, якіх у Беларусі некалькі тысяч, усё ж застаецца мінскі планетарый.
"Сёння адзіная публічная абсерваторыя ў Мінску — абсерваторыя мінскага планетарыя, якая прапануе паслугу "назірання ў тэлескоп" на рэгулярнай аснове", — растлумачыў удзельнік беларускага стартапа Wake Up NEO Аляксандр Мікуліч.