Мінск, 1 чэр — Sputnik. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць працу па рассяленню зуброў па тэрыторыі рэспублікі для фарміравання ўстойлівай папуляцыі, заявіў кіраўнік ведамства Андрэй Каўхута.
Зубр — апошні прадстаўнік дзікіх быкоў ў Еўропе. Зараз папуляцыі гэтых жывёл ёсць у Польшчы, Іспаніі, Літве, Малдове, Украіне, Славакіі, Германіі і Беларусі. Для рэспублікі зубр — адзін з нацыянальных сімвалаў.
"Аптымальная колькасць беларускай папуляцыі зубра вызначана Канцэпцыяй захавання і ўстойлівага выкарыстання зуброў і планам кіравання папуляцыяй зубра ў рэспубліцы ў колькасці не менш 1500 асобін. Па стане на 1 лютага 2016 года колькасць зуброў на тэрыторыі Беларусі склала 1.428 асобін, аднак зубры насяляюць 10 мікрапапуляцый, ізаляваных адна ад аднаой", — сказаў у ходзе анлайн-канферэнцыі БелТА кіраўнік Мінпрыроды.
Міністр падкрэсліў, што для стварэння ўстойлівай папуляцыі неабходна забяспечыць фарміраванне папуляцыі, "асобіны якой змогуць свабодна злучацца".
"Для вырашэння дадзенай задачы Мінпрыроды праводзіць працу па рассяленню зубра па тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, у 2016 годзе будзе створана новая Мастоўская мікрапапуляцыі зубра ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці", — распавёў Каўхута.
Акрамя таго, Беларусь удзельнічае ў падрыхтоўцы міжнароднага праекта па стварэнні трансгранічнай польска-беларуска-літоўскай папуляцыі еўрапейскага зубра, перспектывы рассялення жывёл прапрацоўваюцца і з Расійскай Федэрацыяй — у прыватнасці, на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Смаленскае Паазер'е".