Беларускія баскетбалісткі прэзентуюць свой талісман на гульні з Польшчай

© Sputnik / Сергей Неверкевич Жаночая збоная Беларусі па баскетболу
Жаночая збоная Беларусі па баскетболу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Куніца Алелька выправіцца разам са зборнай ў французскі Нант, дзе менш чым праз два тыдні стартуе алімпійская кваліфікацыя.

Мінск, 1 чэр — Sputnik. Новы талісман жаночай зборнай Беларусі па баскетболе будзе афіцыйна прэзентаваны на таварыскім матчы супраць каманды Польшчы, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Беларускай федэрацыі баскетбола.

Напярэдадні завяршыўся конкурс на стварэнне талісмана для жаночай зборнай. Найбольшая колькасць галасоў інтэрнэт-карыстальнікаў была аддадзена за куніцу Алельку. Талісман быў створаны мастаком Іванам Махначом, які за перамогу ў конкурсе адправіцца разам са зборнай на алімпійскую кваліфікацыю ў Нант (Францыя).

© Photo : предоставлено пресс-службой БФБТалісман жаночай зборнай Беларусі па баскетболу
Талисман женской сборной Беларуси по баскетболу - Sputnik Беларусь
Талісман жаночай зборнай Беларусі па баскетболу

"Прэзентацыя талісмана каманды, а таксама ўручэнне сімвалічных падарункаў удзельнікам конкурсу, чые працы атрымалі прыз глядацкіх сімпатый ад арганізатараў, адбудзецца 8 чэрвеня пасля таварыскага матчу Беларусь-Польшча", — паведамілі ў прэс-службе БФБ.

"Калі вучыўся ў БНТУ, былі ў нас дзве дзяўчынкі, хадзілі разам заўсёды. І неяк яны спрачаліся: куніца — гэта птушка? Ім адказалі, што гэта не так. Вось і круцілася ў мяне ў галаве з таго моманту гэтая фраза: куніца — ці то звер, ці то птушка. Плюс да гэтага ў галаве быў вобраз Тасманскага д'ябла з фільма "Касмічны джэм" з Майклам Джорданам у галоўнай ролі. Толькі вось яны ў нас не водзяцца. Тхор неяк не запаў, а вось куніца выцягнутая, даволі шустрая… Потым у Вікіпедыю палез, і ўсё склалася ў адзіны вобраз", — распавёў аўтар талісмана.

У БФБ адзначылі, што "ажывіць" куніцу-баскетбалістку адна з беларускіх фабрык, якія спецыялізуюцца на вытворчасці мяккіх цацак. Талісман таксама выправіцца разам са спартсменкамі на гульні алімпійскай кваліфікацыі.

"Дарэчы, таварыскія матчы 7-8 чэрвеня супраць зборнай Польшчы стануць заключнымі хатнімі гульнямі зборнай Беларусі ў гэтым сезоне", — нагадалі суразмоўцы агенцтва і дадалі, што гульні будуць пачынацца ў 18:00 і пройдуць у мінскім Палацы спорту.

На гэтым жа тыдні беларускія баскетбалісткі таксама прымуць удзел у міжнародным турніры — 2 чэрвеня ў сталічным Палацы спорту стартуе Міжнародны турнір памяці Сямёна Халипскага. Падапечныя Анатоля Бульского будуць змагацца са зборнымі Новай Зеландыі, Турцыі і Японіі.

Стужка навiн
0