ЖКГ: праект указа аб падатку на ўтрыманне тэрыторый яшчэ дапрацоўваюць

© Sputnik / Виктор ТолочкоКачкі
Качкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Бізнес саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага (БСПН) і шэрагу рэспубліканскіх органаў кіравання.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Праект указа "Аб мерах па павышэнню ўзроўня ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў" яшчэ знаходзіцца на разглядзе, а пра тэрміны магчымага прыняцця казаць рана, паведамілі Sputnik у міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Законапраект быў распрацаваны і адпраўлены на ўзгадненне сёлета ўвесну. Дакумент прадугледжвае, што арганізацыі будуць адлічваць да 1% ад своёй выручкі на ўтрыманне і добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый. Выдаткі гэтыя, мяркуецца, будуць аднесены на затраты для мэт падаткаабкладання.

"Праект указа яшчэ знаходзіцца на разглядзе і дапрацоўцы — як у БСПН, так і ў шэрагу рэспубліканскіх органаў кіравання", — паведамілі Sputnik ў МінЖКГ.

Там таксама адзначылі, што казаць пра магчымыя тэрміны прыняцця гэтага ўказа яшчэ рана.

Раней у МінЖКГ тлумачылі, што падобныя нормы замацаваныя ў шэрагу краін свету. Зараз арганізацыі таксама можна прыцягваць да добраўпарадкавання тэрыторый. Выканкаўцы могуць рабіць гэта на аснове закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" (ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З), у якім не вызначаны дакладны парадак падобнага ўзаемадзеяння, таму абавязаць прадпрыемствы фінансаваць падобныя выдаткі немагчыма.

Стужка навiн
0