"Маленькі прынц" пастаўлены ў Свята-Елісавецінскім манастыры

© Photo : прадстаўлена тэатрам "Радасць"Сцэна са спектакля "Маленькі прынц"
Сцэна са спектакля Маленькі прынц - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дванаццаць гадоў дзейнічае тэатр "Радасць", паўтара дясяткі спектакляў пастаўлена з удзелам "асаблівых" дзяцей. Прэм'ера чарговага адбылася на пачатку лета.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Інклюзіўны тэатр "Радасць" упершыню прадэманстраваў шырокай публіцы спектакль "Маленькі прынц". У ім у ролі акцёраў выступілі выхаванцы інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Прэм'ера адбылася ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў межах фестывалю "Цудоўна разам", арганізаванага ГА "Цэнтр падтрымкі сям'і". Рэжысёр пастаноўкі — Аляксандр Ждановіч, акцёр і тэлевядучы, усімі любімы Маляваныч.

© Photo : прадстаўлена тэатрам "Радасць"Сцэна са спектакля "Маленькі прынц"
Сцэна са спектакля Маленькі прынц - Sputnik Беларусь
Сцэна са спектакля "Маленькі прынц"

Вось ужо 12 гадоў каля трыццаці дзяцей з дома-інтэрната займаюцца ў гэтым "асаблівым" тэатры. За гэты час пастаўлена больш за пятнаццаць спектакляў-казак. Прафесійныя акцёры мінскіх драматычных тэатраў праводзяць з дзецьмі рэгулярныя заняткі па пластыцы, сцэнічным майстэрстве, танцу. А тыя з радасцю паказваюць свае спектаклі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Лекары адзначаюць — у юных акцёраў назіраецца паляпшэнне псіхаэмацыйнага стану: заняткі тэатральным мастацтвам спрыяюць развіццю творчых здольнасцяў, уяўлення, сэнсарнай маторыкі, матывуюць да далейшага навучання. Апроч таго, творчасць дапамагае ім адаптавацца да жыцця ў грамадстве. Удзел у спектаклях для гэтых дзяцей — магчымасць самарэалізавацца, паверыць у сябе і падарыць свету радасць.

© Photo : прадстаўлена тэатрам "Радасць"Сцэна са спектакля "Маленькі прынц"
Сцэна са спектакля Маленькі прынц - Sputnik Беларусь
Сцэна са спектакля "Маленькі прынц"

Цяпер тэатр мае вострую патрэбу ў фінансаванні, так як існуе на ўласныя сродкі, без падтрымкі спонсараў. У Дзень абароны дзяцей праект выстаўлены на краудфандынгавую платформу для збору сродкаў на праектар і аудыагарнітуру для тэатра.

© Photo : прадстаўлена тэатрам "Радасць"Сцэна са спектакля "Маленькі прынц"
Сцэна са спектакля Маленькі прынц - Sputnik Беларусь
Сцэна са спектакля "Маленькі прынц"

Кожны, хто дапаможа дзецям, атрымае квіткі на спектакль, які плануецца паставіць на вялікай сцэне ў адным з гарадскіх тэатраў у канцы лета.

Стужка навiн
0