"Залатагорскі фестываль" адбудзецца ў Мінску 5 чэрвеня

© Sputnik / Виктор ТолочкоКасцёл Святога Роха
Касцёл Святога Роха - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фестываль у сталічным касцёле Святога Роха сёлета адбудзецца трэці раз, ён будзе прысвечаны праблеме ўсынаўлення.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Праблема ўсынаўлення дзяцей стане цэнтральнай тэмай каталіцкага фестывалю на Залатой горцы, які адбудзецца ў Мінску ў бліжэйшую нядзелю.

Касцёл Святога Роха з'яўляецца адным з вядомых будынкаў у Мінску. У жніўні мінулага года паведамленне блогераў аб пачатку зносу касцёла выклікала рэзананс у СМІ. На самай справе, на будынку касцёла мянялі дах. Чарапіцу даставілі з Еўропы, і да зімы касцёл ужо быў з новым дахам.

Парафія Святога Роха на Залатой Горцы і дабрачынная місія "Чыстае сэрца" запрашаюць дзяцей і дарослых на свята, прысвечанае заканчэнню катэхетычнага і навучальнага года", — паведаміў Sputnik у пятніцу пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ксёндз Юрый Санько.

Паводле яго слоў, фестываль пачнецца са святой Імшы ў 11:00, а ў 12.30 працягнецца канцэртам і забаўляльнай праграмай.

Сёлета "Залатагорскі фестываль" адбудзецца трэці раз і будзе прысвечаны праблеме ўсынаўлення. Менавіта ў гэтай інтэнцыі прысутныя будуць маліцца падчас святой Імшы, а пазней атрымаюць улёткі з інфармацыяй на дадзеную тэму", — распавёў суразмоўца Sputnik.

Паводле яго слоў, настрой святу дададуць выступы гуртоў "Небасхіл", "Laudans", а таксама саліст гурта "Рэха" Андрусь Такінданг і дзеці парафіі.

Стужка навiн
0