Кавярням і рэстаранам забаронена ўсталёўваць мінімальную суму замовы

© Flickr / Takashi HososhimaБлюда ў рэстаране. Архіўнае фота
Блюда ў рэстаране. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінгандлю нагадаў арганізацыям грамадскага харчавання, што ўстанаўленне такой нормы, у тым ліку пры правядзенні вяселляў, юбілеяў і выпускных вечароў – гэта парушэнне правілаў гандлю.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Міністэрства гандлю Беларусі нагадала арганізацыям грамадскага харчавання пра тое, што яны не маюць права ўсталёўваць сумы мінімальнай замовы на аднаго чалавека пры правядзенні вяселляў, юбілеяў і выпускных вечароў.

Такія высновы спецыялісты Мінгандлю зрабілі па выніках маніторынгу парадку прыёму папярэдніх замоў на абслугоўванне ў беларускіх кавярнях і рэстаранах, паведамілі Sputnik ў прэс-службе ведамства.

"Было выяўлена, што некаторымі суб'ектамі грамадскага харчавання усталёўваецца мінімальная сума перадаплаты пры замове, а таксама мінімальная сума заказу на аднаго чалавека пры правядзенні вяселляў, юбілеяў, а таксама пры арганізацыі мерапрыемстваў для выпускнікоў", — заўважылі ў Мінгандлі.

Там звярнулі ўвагу на тое, што такія дзеянні разглядаюцца як парушэнне пастановы Мінгандлю №7, якое было прынята ў лютым 2008 года.

"За падобнае парушэнне па артыкуле 12.17 КаАП Беларусі грамадзянін або арганізацыя, прызнаныя вінаватымі, нясуць адміністрацыйную адказнасць", — заўважылі ў міністэрстве.

Там нагадалі, што з парадкам афармлення папярэдніх заказаў у аб'ектах грамадскага харчавання можна азнаёміцца на сайце Мінгандлю ў раздзеле "Грамадскае харчаванне. Даведачная інфармацыя".

Стужка навiн
0