https://bel.sputnik.by/20160604/1022964028.html
Без воўчых зубоў і ліхіх вачэй: гатуем малочны халаднік
Без воўчых зубоў і ліхіх вачэй: гатуем малочны халаднік
Sputnik Беларусь
У народзе кажуць: "Па малаку ног не павалаку". Але ж калі смачна прыгатаваць малочныя стравы, а да іх падаць бульбяную кашу – атрымаецца не толькі смачна, але... 04.06.2016, Sputnik Беларусь
2016-06-04T10:08+0300
2016-06-04T10:08+0300
2022-04-14T15:48+0300
спадчына
у беларусі
стыль жыцця
беларусь
ларыса мятлеўская
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103043/49/1030434911_0:30:1920:1110_1920x0_80_0_0_9ba3db1c82c2ee1c8b7d2a550d7aa735.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.Карова для селяніна — адзін з сімвалаў дабрабыту. Так было заўжды. Але зараз такія часы, што мала хто на вёсцы хоча трымаць карову. Гэта патрабуе ад гаспадароў не малых клопатаў, таму і ідуць па малако ў аўталаўку ці краму.Шмат хто з вёскі выехаў на працу ў горад і патрэба весці натуральную гаспадарку адпала. Так сталася і з вёскай маіх дзядоў. Гаспадарскі статак тут знік даўно. Але я з тых унукаў, якія праводзілі кожнае лета на вёсцы і ў наш абавязак уваходзіла пасвіць статак у дзень чаргі.Хлопчык на вёсцы
ТрадыцыіДаўней, калі статак у вёсцы быў вялікі, пастуха наймалі і плацілі яму грашыма і ежай, складаючы дамову на Юр'я, калі кароў упершыню выганялі ў поле.Існавала шмат традыцый і забабонаў. Выганяючы карову з хлява, гаспадыня чытала замову, у якой у паэтычнай форме жадала сваёй кармецельцы пазбегнуць воўчых зубоў і зайздросных вачэй суседак, якія нібыта адным позіркам здольныя адняць у кароўкі малако. Пастуху ж у гэты дзень давалі яйкі, каб ён у полі абавязкова спёк святочную яечню. Лічылася, што пасля гэтага абрада ў статку будзе усё добра: каровы не згубяцца ў лесе і не наробяць патравы.На Юр"ю выганялі статак у поле. Існавала шмат традыцый і абрадаў, звязаных з гэтай падзеяй. На Юр"ю у в. Пагост у Гомельскай вобласці.
Пастух важна ішоў па вуліцы, са свістам шчоўкаў аб зямлю пугай і голасна гукаў: "Выганя-я-я-й!". У абед кароў прыганялі дахаты і кожная гаспадыня абавязкова сустракала сваю любіміцу. Гэта называлася "пераняць карову". То тут, то там чулася: "Мілка, Рабіна, Белка…", а ў адказ — нецярплівае рыканне. Сакрэт смачнага малака — у пяшчоцеДалей карову лашчылі, нашоптвалі ласкавыя словы, даілі, паілі і давалі крыху адпачыць. Пасля такога "рытуала" малако было вельмі салодкае і смачнае! Калі ў сям'і былі малыя дзеці, то ім абавязкова пасля кожнай дойкі наканавана было выпіць па кубку сырадою. Не ўсім гэта падабалася, але лічылася, што сырадой умацоўвае дзіцячы арганізм.Цяпер пра тое малако нагадвае мне толькі калекцыя старых збанкоў і глечыкаў на паліцы. Здаецца, зазірнеш у каторы і ўбачыш усярэдзіне ўсмешлівы твар бабулі: "Што, выгаладалася? З'еш малака з хлебам". Накрыты льняной сурвэткай глечык з салодкім малаком ніколі не прыбіраўся са стала. Астатнія апускаліся ў склеп. Там малако адстойвалася, з яго пасля збіралі смятану, а кіслячок адпраўлялі ў печ, каб адтапіць на тварог.Летнія малочныя стравыУ спякотныя чэрвеньскія дні з прастаквашы ці, як кажуць у беларускай вёсцы, кіслага малака, цыбулі і кропу і цяпер гатуюць смачны халаднік. Ядуць з варанай бульбай ці жытнім хлебам.Халаднiк з кicлага малака
Халаднік з кіслага малакаРэцэпт гэтага халадніка запісаны ў в. Загацце Мінскага раёна Мінскай вобласці ад Грыб Зінаіды Канстанцінаўны.Спатрэбіцца 1 л кіслага малака, пучок зялёнай цыбулі, некалькі лапак кропу, соль па смаку.У кіслае малако ўкрышыць цыбулю і кроп, дадаць крыху солі.Да халадніка падаць засквараную бульбяную кашу.Бульбяная кашаБульбу абабраць, зварыць, патаўчы, асобна пасмажыць крыху дробна парэзанага салёнага сала. Пакрышыць галоўку цыбулі і ўкінуць у тлушч, каб падсмажылася да залатога колеру. Перамяшаць усё гэта з бульбай. Што да мяне, то я — малочная душа! Без малочных страў у мяне псуецца настрой.Таму ад душы жадаю вам малочных рэк і кісельных берагоў!
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103043/49/1030434911_0:0:1674:1255_1920x0_80_0_0_809ae549871d071e5a8f722278c6daef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, стыль жыцця, беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
спадчына, у беларусі, стыль жыцця, беларусь, ларыса мятлеўская, беларуская кухня
Без воўчых зубоў і ліхіх вачэй: гатуем малочны халаднік
10:08 04.06.2016 (абноўлена: 15:48 14.04.2022) У народзе кажуць: "Па малаку ног не павалаку". Але ж калі смачна прыгатаваць малочныя стравы, а да іх падаць бульбяную кашу – атрымаецца не толькі смачна, але і трывала.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Карова для селяніна — адзін з сімвалаў дабрабыту. Так было заўжды. Але зараз такія часы, што мала хто на вёсцы хоча трымаць карову. Гэта патрабуе ад гаспадароў не малых клопатаў, таму і ідуць па малако ў аўталаўку ці краму.
Шмат хто з вёскі выехаў на працу ў горад і патрэба весці натуральную гаспадарку адпала. Так сталася і з вёскай маіх дзядоў. Гаспадарскі статак тут знік даўно. Але я з тых унукаў, якія праводзілі кожнае лета на вёсцы і ў наш абавязак уваходзіла пасвіць статак у дзень чаргі.
Даўней, калі статак у вёсцы быў вялікі, пастуха наймалі і плацілі яму грашыма і ежай, складаючы дамову на Юр'я, калі кароў упершыню выганялі ў поле.
Існавала шмат традыцый і забабонаў. Выганяючы карову з хлява, гаспадыня чытала замову, у якой у паэтычнай форме жадала сваёй кармецельцы пазбегнуць воўчых зубоў і зайздросных вачэй суседак, якія нібыта адным позіркам здольныя адняць у кароўкі малако. Пастуху ж у гэты дзень давалі яйкі, каб ён у полі абавязкова спёк святочную яечню. Лічылася, што пасля гэтага абрада ў статку будзе усё добра: каровы не згубяцца ў лесе і не наробяць патравы.
На Юр"ю выганялі статак у поле. Існавала шмат традыцый і абрадаў, звязаных з гэтай падзеяй. На Юр"ю у в. Пагост у Гомельскай вобласці.
Пастух важна ішоў па вуліцы, са свістам шчоўкаў аб зямлю пугай і голасна гукаў: "Выганя-я-я-й!". У абед кароў прыганялі дахаты і кожная гаспадыня абавязкова сустракала сваю любіміцу. Гэта называлася "пераняць карову". То тут, то там чулася: "Мілка, Рабіна, Белка…", а ў адказ — нецярплівае рыканне.
Сакрэт смачнага малака — у пяшчоце
Далей карову лашчылі, нашоптвалі ласкавыя словы, даілі, паілі і давалі крыху адпачыць. Пасля такога "рытуала" малако было вельмі салодкае і смачнае! Калі ў сям'і былі малыя дзеці, то ім абавязкова пасля кожнай дойкі наканавана было выпіць па кубку сырадою. Не ўсім гэта падабалася, але лічылася, што сырадой умацоўвае дзіцячы арганізм.
Цяпер пра тое малако нагадвае мне толькі калекцыя старых збанкоў і глечыкаў на паліцы. Здаецца, зазірнеш у каторы і ўбачыш усярэдзіне ўсмешлівы твар бабулі: "Што, выгаладалася? З'еш малака з хлебам". Накрыты льняной сурвэткай глечык з салодкім малаком ніколі не прыбіраўся са стала. Астатнія апускаліся ў склеп. Там малако адстойвалася, з яго пасля збіралі смятану, а кіслячок адпраўлялі ў печ, каб адтапіць на тварог.
У спякотныя чэрвеньскія дні з прастаквашы ці, як кажуць у беларускай вёсцы, кіслага малака, цыбулі і кропу і цяпер гатуюць смачны халаднік. Ядуць з варанай бульбай ці жытнім хлебам.
Халаднiк з кicлага малака
Халаднік з кіслага малака
Рэцэпт гэтага халадніка запісаны ў в. Загацце Мінскага раёна Мінскай вобласці ад Грыб Зінаіды Канстанцінаўны.
Спатрэбіцца 1 л кіслага малака, пучок зялёнай цыбулі, некалькі лапак кропу, соль па смаку.
У кіслае малако ўкрышыць цыбулю і кроп, дадаць крыху солі.
Да халадніка падаць засквараную бульбяную кашу.
Бульбу абабраць, зварыць, патаўчы, асобна пасмажыць крыху дробна парэзанага салёнага сала. Пакрышыць галоўку цыбулі і ўкінуць у тлушч, каб падсмажылася да залатога колеру. Перамяшаць усё гэта з бульбай.
У народзе, калі хочуць сказаць, што ежа не сытная, кажуць: "Па малаку ног не павалаку". Але бульбяная каша акурат і падмацуе тых, каму патрэбна пабольш калорый.
Што да мяне, то я — малочная душа! Без малочных страў у мяне псуецца настрой.
Таму ад душы жадаю вам малочных рэк і кісельных берагоў!