Паводле прагнозаў сіноптыкаў Гідраметцэнтра Беларусі, у верасні на большай частцы тэрыторыі краіны яшчэ будзе стаяць цёплае летняе надвор'е. Што тычыцца самога лета, сёлета яно будзе цяплейшым, чым звычайна.
"Самым гарачым будзе ліпень. Сёлета ён чакаецца з узроўнем тэмпературы вышэй за кліматычную норму, з недаборам ападкаў. Таму для большасці раёнаў краіны ліпень будзе перыядам падвышанай пажаранебяспекі", — распавёў радыё Sputnik Беларусь начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
Ён нагадаў, што самае спякотнае лета ў Беларусі было ў 2010 годзе, калі практычна пяцьдзесят дзён стаяла анамальна гарачае надвор'е і тэмпература даходзіла да 40 градусаў: "Такога лета ў гэтым годзе мы не чакаем".