Кожны чацвер жадаючыя змогуць бясплатна вучыцца танцаваць проста на плошчы. Палац Рэспублікі з аднаго боку, фантаны — з другога і рок-н-рол — паўсюль.
Калі не ведаеце, чым заняцца ў летні вечар сярод тыдня — вучыцеся танцаваць. Па чацвяргах на пляцоўцы каля летняга кафэ Палаца Рэспублікі будуць праходзіць бясплатныя майстар-класы па парных танцах. Пачынацца майстар-класы будуць у 19:00.
Навучаць танцам будуць прафесійныя танцоры, удзельнікі і прызёры спаборніцтваў. Гараджане змогуць развучыць хастл, танга, вальс і рок-н-рол. Калі ў вас няма пары, знайсці яе можна на танцах.