У Маскоўскім метро ёсць традыцыя абіраць імёны для новых цягнікоў — у падземцы ужо ходзіць "Русіч", "Ака", "Яўза". Зараз абіраюць імя для новага цягніка. Карэспандэнты Sputnik вырашылі, што мінскае метро таксама вартае імянных цягнікоў, і прапанавалі мінчанам прыдумаць імёны саставам.
Большасць настойвала, што цягнік павінен насіць імя класіка беларускай літаратуры, а хтосьці і зусім адмовіўся называць імёны — нiбыта гэта не еўрапейская традыцыя. Актыўней за іншыя былі турысты — яны выступалі за з'яўленне цягніка "Радзівіл", "Шагал" і "Бацька".
Якія яшчэ варыянты прапанавалі мінчукі і госці, глядзіце ў чарговым апытанні Sputnik.