Шарапава больш не самая высокааплатная спартсменка свету

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкМарыя Шарапава
Марыя Шарапава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Праблемы ў спартсменкі пачаліся пасля таго, як яна была абвінавачаная ва ўжыванні мельдонія – спонсары сталі разрываць з ёй рэкламныя кантракты.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Расійская тэнісістка Марыя Шарапава саступіла амерыканцы Серэне Уільямс першае месца ў рэйтынгу самых высокааплатных спартсменак па версіі часопіса Forbes.

За апошнія 12 месяцаў Уільямс-малодшая зарабіла 28,9 мільёна даляраў (з іх прызавыя — 8,9 мільёна). Шарапава займае другое месца ў рэйтынгу — 21,9 мільёны (1,9). Замыкае тройку былая чэмпіёнка UFC Ронда Роўз, якая зарабіла 14 мільёнаў (10). Поўны спіс прыводзіцца на сайце часопіса.

Шарапава 7 сакавіка на адмыслова скліканай прэс-канфэрэнцыі заявіла, што атрымала апавяшчэнне пра тое, што ў яе допінг-спробе, узятай падчас выступу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, знойдзеныя сляды забароненага прэпарата мельдонія. Расійская тэнісістка была часова адхіленая ад удзелу ва ўсіх турнірах з 12 сакавіка. Паводле дадзеных СМІ, Шарапавай пагражае чатырохгадовая дыскваліфікацыя.

Пасля спонсары сталі разрываць рэкламныя кантракты з Шарапавай. Сярод іх нямецкі аўтамабільны канцэрн PORSCHE AG, швейцарская кампанія TAG Heuer, якая займаецца вытворчасцю гадзіннікаў і амерыканскі вытворца спартыўнага адзення Nike. Пазней кіраўніцтва кампаніі-вытворцы ракетак Head заявіла, што мае намер падоўжыць кантракт з расійскай тэнісісткай.

У 2015 годзе Марыя Шарапава заняла восьмае месца ў рэйтынгу Forbes "Найбагацейшыя жанчыны Расіі".

Стужка навiн
0