Відэа

Амаль кантактны заапарк: адкрылася выстава "Белагра-2016"

Падпісацца
Пагладзіць трусоў і коней, сфатаграфавацца з каровай, замілавацца качанятамi і куранятамi можна было на аграпрамысловай выставе, адкрыццё якой адбылося ў аўторак у Мінску. Глядзіце на відэа, колькі на "Белагра-2016" было аб'ектаў для сэлфі.

На некаторых стэндах выстава ператваралася ў кантактны заапарк — дзеці маглі пачаставаць коней ласункамі, пагуляць з казлянятамі, пагладзіць авечак. Побач дэгуставалі беларускія прадукты, прадавалі трусоў і прапаноўвалі бліжэй разгледзець беларускія трактары. Не абыйшлося на мерапрыемстве без песень — наведвальнікаў і ўдзельнікаў выставы забаўлялі шматлікія музычныя калектывы.

Стужка навiн
0