МІНСК, 8 чэр — Sputnik. "Walki w Klatkach" / "Бітвы ў кадрах" — падборка свежых анімацыйных фільмаў з кінашколы ў Лодзі (Польшча). Пачынаючы з 2011, у Лодзі гэдкія паказы адбываюцца штогод — марафонам даўжынёю ў 3 гадзіны. Назва паказу азначае барацьбу аўтараў над кожным кадрам уласнага фільма. У Беларусі паказы WWK звычайна ладзяцца ў Мінску і Гродне.
У падборку фільмаў уваходзяць як прызнаныя дыпломныя працы, так і працы першакурснікаў. Імкнучыся прыцягнуць увагу гледачоў, аніматары выкарыстоўваюць у баі розную артылерыю. Некаторыя разлічваюць на гумар, у той час як іншыя звяртаюцца да глыбокіх і філасофскіх сюжэтаў. Некаторыя дэманструюць сур'ёзны і інтэнсіўны стыль, іншыя — складаныя візуальныя эфекты. Кожны зможа абраць фільм на свой густ.
Гэтым разам мінскіх гледачоў чакае 22 новых анімацыйных фільмы. Праграма разлічана на гледачоў старэйшых за 16 гадоў. Пасля паказу гледачы змогуць прагаласаваць за лепшы, на іх думку, фільм. Гэта задача не з лёгкіх, так як усе фільмы выкананы ў розных тэхніках і на розных гадах навучання. Таксама ўсе жадаючыя змагу задаць пытанні з нагоды фільмаў і непасрэдна анімацыі ў цэлым.
Паказ пройдзе 9 чэрвеня (чацвер) у 19.00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава 3).
Квіткі можна набыць у касе НЦСМ, кошт 15.000.