МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Каманда Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) стала пераможцам XIV Алімпіяды натарыусаў, паведамілі Sputnik у БНП.
Гульні, удзел у якіх узялі прадстаўнікі натарыяльных акруг Польшчы, каманды Славакіі, Чэхіі, Венгрыі, Румыніі, Балгарыі, Турцыі, а таксама Расіі і Ўкраіны, прайшлі ў горадзе Мшана Долна недалёка ад Кракава.
"Упартая барацьба і воля да перамогі прывялі каманду беларускага натарыята на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару XIV Алімпіяды натарыусаў. У скарбонцы каманды Беларускай натарыяльнай палаты 18 медалёў рознай вартасці: дзевяць залатых, шэсць сярэбраных і тры бронзавыя", — распавялі ў БНП.
"Серабро" Алімпіяды заваявалі натарыусы з Украіны, трэцімі сталі прадстаўнікі Чэхіі.
Суразмоўцы адзначылі, што натарыусы памераліся сіламі больш чым у дзесяці відах спорту, такіх як футбол, валейбол, шахматы, тэніс, штурханне ядра і іншыя.