Рабаў пра надвор'е ў пятніцу: будзе цалкам спакойна

© PixabayСмоўжык пад дажджом
Смоўжык пад дажджом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На хуткае пацяпленне, паводле слоў прадстаўніка Гідрамета, разлічваць пакуль не даводзіцца.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Гэтыя выходныя ў Беларусі будуць халоднымі праз Балтыйскі цыклон, паведаміў Sputnik у чацвер начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Ахова ад лужын - гумовікі. Архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Рабаў: на выходных надвор'е будзе "ніякім"

Раней у Гідрамеце прагназавалі, што пахаладанне, якое прыйшло ў краіну на пачатку чэрвеня — часовае, цяпло вернецца на працягу тыдня.

"Балтыйскі цыклон прынясе ў выходныя дні дажджы і парывісты вецер. У апошні дзень працоўнага тыдня надвор'е будзе цалкам спакойным, хоць і трохі прахалодным. У суботу і нядзелю яго характар будзе вызначаць дажджлівы цыклон з Балтыкі", — сказаў Рабаў.

Паводле словаў сіноптыка, у пятніцу надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ў паўднёва-ўсходніх, а днём і ў заходніх раёнах рэспублікі адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Пры гэтым уначы ў асобных раёнах Гомельскай вобласці, днём месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, а тэмпература ўначы складзе +2…8°С, днём +17…23°С.

Рабаў таксама паведаміў, што ў суботу і нядзелю таксама часам магчымыя дажджы з навальніцамі, а тэмпература істотна не зменіцца: ноччу да +14°С, днём каля +20°С.

Стужка навiн
0