Беларусь удзельнічае ў конкурсе прыгажосці "мадэляў plus size"

© Photo : страница Plus Size Top Of The World 2016 в FacebookБеларуска Вікторыя Шыдлоўская - фіналістка конкурса Ms.Top of the World Plus Size
Беларуска Вікторыя Шыдлоўская - фіналістка конкурса Ms.Top of the World Plus Size - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фінал конкурсу Plus Size Top Of The World 2016 адбудзецца гэтым вечарам у сталіцы Латвіі.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Беларуска Вікторыя Шыдлоўская ўдзельнічае ў фінале міжнароднага конкурсу прыгажосці для "мадэляў plus size" — дзяўчат "не мадэльных" параметраў.

Конкурс Ms.Top of the World Plus Size праходзіць па канонах спаборніцтваў прыгажунь: фотасесіі ў купальніках, дэфіле і вечарынкі. Адзінае выключэнне — гэты агляд створаны для дзяўчат з пышнымі формамі.

© Photo : станица конкурса Plus Size Top Of The World 2016 в FacebookУдзельніцы конкурса Plus Size Top Of The World 2016
Участницы конкурса Plus Size Top Of The World 2016  - Sputnik Беларусь
Удзельніцы конкурса Plus Size Top Of The World 2016

Сярод фіналістак конкурсу і беларуска Вікторыя Шыдлоўская, дызайнер з Мінска. З ёй за званне самай прыгожай "пампушкі" свету пазмагаюцца прадстаўніцы з Англіі, Расіі, Сінгапура, Нідэрландаў, Грузіі і краін Балтыі. Усяго ў фінал выйшлі дзесяць прыгажунь.

Выніковае шоу пройдзе вечарам у чацвер у Рызе. Памер адзення удзельніц павінен быць ад 44 да 46 (адпавядае нашым 50-52 памерам — Sputnik).

Стужка навiн
0