Мінбудархітэктуры: маем справу альбо з маладымі, альбо з пенсіянерамі

© Photo : tsquaredarchitecture.comПрацоўны стол
Працоўны стол - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чыноўнікі ведамства прызнаюць наяўнасць праблем у праектаванні ў Беларусі, у прыватнасці – "вымытасць" сярэдняга звяна праекціроўшчыкаў.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Сярэдняе звяно праекціроўшчыкаў у Беларусі "вымыта": працаваць даводзіцца або з маладымі спецыялістамі, або з пенсіянерамі, заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры Галіна Паўлава.

Якасць будаўніцтва жылля ў Беларусі па-ранейшаму выклікае пытанні, у прыватнасці праз працу айчынных праекціроўшчыкаў.

"У праектаванні ёсць праблемы. Вымыта сярэдняе звяно, маем справу альбо з неспрактыкаванымі маладымі спецыялістамі, альбо з пенсіянерамі, якія кіруюцца дапаможнікамі 1968 года. Працуем з саюзам архітэктараў, Дзяржбуднаглядам. Калі праектная арганізацыя атрымлівае тры адмоўных заключэнні, пазбаўляем атэстатаў", — прыводзяцца словы прадстаўніка міністэрства ў свежым нумары газеты "СБ. Беларусь сегодня".

Паўлава прывяла прыклад і не заўсёды абгрунтаваных прэтэнзій да новабудоўляў. Сярод іх — скаргі на "дрэнную вентыляцыю", якія рэгулярна паступаюць у міністэрства.

"Але часцяком, калі пачынаеш разбірацца, высвятляецца: людзі, якія ўсяліліся, не ўлічваюць у першыя гады некаторыя нюансы. Дом павінен просохнуть. А для эфектыўнай працы натуральнай вентыляцыі неабходны прыток паветра праз сістэму мікраправетравання", — патлумачыла прадстаўнік ведамства.

Ёсць у падобных сітуацыях і віна будаўнікоў: часта парушаецца тэхналогія будаўніцтва з газасілікату.

"Прывозяць сырыя блокі, з вільготнасцю не 8%, як мае быць, а 35 — 40%. У нас тэрміны — давай, хутчэй, здавай дом", — сказала на заканчэнне Паўлава.

Стужка навiн
0