Сурыкаў параіў уладам Беларусі "развязаць рукі бізнэсу"

© Sputnik / Роман ШантарПасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржава павінна адмовіцца ад татальнага ўплыву на вытворцаў, але кантраляваць іх, каб яны "не буянілі", лічыць расійскі дыпламат.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў распавёў, якія рэформы ў эканоміцы Беларусі лічыць першачарговымі.

На яго думку, улады павінны адмовіцца ў першую чаргу ад дзяржаўнага планавання ў рэальным сектары эканомікі.

"Трэба адысці ад прыгнятальнага ўздзеяння дзяржавы на бізнес, развязаць яму рукі. Стварыць рамкі, за якія не трэба выходзіць і паводзіцца непрыстойна. Але не трэба планаваць, колькі агуркоў пасадзіць", — сказаў Сурыкаў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

На яго думку, прадпрыемствы здольныя самастойна вызначаць сваю вытворчую і прадажную палітыку, зыходзячы з рынкавых рэалій. Дзяржаву ж павінна цікавіць толькі іх прыбытковасць і выплата падаткаў у бюджэт.

"Ёсць прыбытак і ёсць падаткі, гэта асноўнае. А завод сам вызначыць, колькі зрабіць трактароў, калі ёсць рынкі. Чаму нейкі дзядзька ў міністэрстве сядзіць і піша — колькі. Трэба больш давяраць. Правяраць таксама трэба, але трэба і давяраць", — сказаў дыпламат.

Ён заўважыў, што працуе ў Беларусі каля дзесяці гадоў, і гэта меркаванне пра фунуцыянаванне беларускай эканомікі з'яўляецца не прыкметай расчаравання, але пажаданнем.

"Гэта не расчараванне, але пажаданне. Мы ад гэтага даўно сышлі, і нідзе ў свеце гэтага няма. Добрая краіна, выдатныя людзі, выдатная прырода", — падкрэсліў расійскі пасол.

Стужка навiн
0