МІНСК, 10. Чэр — Sputnik. Рэалізацыя алкагольных і слабаалкагольных напояў забароненая ў пятніцу ў Мінску, паведамілі Sputnik ў Мінгарвыканкаме.
Забарона звязаная з правядзеннем выпускных вечароў у сталічных школах. Так, алкаголь на тэрыторыі горада не будзе прадавацца з 8:00 10 чэрвеня да 8:00 11 чэрвеня, выключэнне складуць аб'екты грамадскага харчавання, дзе напоі можна набыць на разліў.
Рашэнне № 1229 "Аб абмежаванні на тэрыторыі горада Мінска часу продажу алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%" было прынята гарадскімі ўладамі яшчэ 5 мая з мэтай забеспячэння грамадскага парадку ў месцах правядзення выпускных.
"Сухі закон" падтрымалі і ў іншых рэгіёнах Беларусі, у прыватнасці ў Магілёўскай вобласці.