Польшча хоча ведаць, чаму Грузія прапусціла вучэнні НАТА "Анаконда-2016"

© REUTERS / Kacper Pempel/File PhotoВайсковыя вучэнни НАТА "Анаконда-2016" у Польшчы
Вайсковыя вучэнни НАТА Анаконда-2016 у Польшчы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Грузіны раней паведамілі, што прычынай з'яўляецца хвароба вайскоўцаў, аднак у Варшаве чакаюць афіцыйных тлумачэнняў.

МІНСК, 10. Чэр — Sputnik. Улады Польшчы запатрабавалі ад Грузіі афіцыйных тлумачэнняў, чаму краіна не ўдзельнічае ў вучэннях НАТА "Анаконда-2016", паведамляе РІА Навіны са спасылкай на польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.

Вучэнні пачаліся на гэтым тыдні і працягнуцца да 17 чэрвеня. У іх прымаюць удзел больш за 30 тысяч салдат з 18 краін НАТА і пяці краін-партнёраў. У вучэннях задзейнічана 3 тысячы транспартных сродкаў, 105 самалётаў і верталётаў, 12 баявых караблёў. Вучэнні сталі найбуйнейшымі за апошнія 27 гадоў у Польшчы.

"У грузінаў было запрашэнне на ўдзел у вучэннях, яны не прыехалі. Мы чакаем афіцыйнай заявы аб прычынах", — сказаў прэс-сакратар аператыўнага камандавання ўзброеных сіл Польшчы Пётр Валатэк.

Раней сайт "Грузія онлайн" паведаміў, што ваенныя з гэтай краіны не паехалі ў Польшчу праз вятранку. У паведамленні адзначаецца, што трэцяя рота 12-га лёгкага пяхотнага батальёна чацвёртай механізаванай брыгады ўзброеных сілаў Грузіі планавала ўдзел у міжнародных ваенных вучэннях. Незадоўга да адпраўкі ў роце былі выяўлены два выпадкі захворвання вятранкай. Вірус перадаўся вайскоўцам ад іх дзяцей.

Стужка навiн
0