Рабаў: Балтыйскі цыклон з ветрам і дажджом ідзе ў Беларусь

© PexelsЛетні дождж
Летні дождж - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пачатку тыдня надвор'е не палепшыцца: будзе ветрана і халаднавата, месцамі пройдуць дажджы.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Дажджы і парывісты вецер прынясе Балтыйскі цыклон ў гэтыя выхадныя, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Каток пад пледам - Sputnik Беларусь
Сіноптыкі: цяпло вернецца на наступным тыдні

Раней у Гідрамеце папярэдзілі, што летняга цяпла ў рэспубліцы трэба чакаць як мінімум да наступнага тыдня.

"У суботу надвор'е ў краіне абумовяць атмасферныя франты ад цыклону, што перамяшчаецца ўздоўж паўночна-заходніх межаў Беларусі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы", — сказаў Рабаў.

Паводле словаў сіноптыка, днём месцамі парывы ветру ўзмоцняцца да 15-20 м/с, а тэмпература паветра ўначы складзе +7…13 °С, днём +12…18°С, па паўднёвым усходзе рэспублікі — да +20°С.

Рабаў таксама распавёў, што ў нядзелю надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць тылавая частка цыклону, які перамесціцца ў Пскоўскую вобласць Расіі, па паўднёвым захадзе краіны адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Па поўначы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі і моцным ветрам. Уначы тэрмометры пакажуць +3…9°С, днём +15…22°С.

Паводле слоў спецыяліста Гідрамета, у панядзелак на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць паветраныя масы з Балтыйскага мора, таму зноў пройдуць дажджы і ўсё яшчэ будзе халаднавата — уначы +3…9°С, днём толькі да +23°С.

Стужка навiн
0