Кошты і тарыфы за май выраслі на 0,5%

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛя вітрыны
Ля вітрыны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З пачатку года інфляцыя склала 7%, пры гэтым харчаванне падаражэла на 5,2%, прамтавары – на 5,4%, тарыфы на паслугі выраслі на 14,1%.

МІНСК, 10 чэр — Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі за май склала 0,5%, за пяць месяцаў бягучага года спажывецкія кошты выраслі на 7%, паведаміў у пятніцу Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.

Урад Беларусі разлічвае, што ў 2016 годзе паказчык інфляцыі не перавысіць 12%. У пачатку вясны міністр эканомікі Ўладзімір Зіноўскі заявіў, што інфляцыя ў бягучым годзе будзе двухзначнай, але нават пры неспрыяльным прагнозе не перавысіць 17-18%. Прыкладна такую ацэнку інфляцыйных працэсаў дае і большасць міжнародных фінансавых інстытутаў.

Паводле дадзеных Белстата, за май кошты на харчовыя тавары выраслі на 0,1%, на прамтавары — на 0,7%, паслугі падаражэлі на 1%.

З пачатку года кошты на харчовыя тавары выраслі на 5,2%, на нехарчовыя тавары — на 5,4%, тарыфы на паслугі павялічыліся на 14,1%.

У далейшым улады разлічваюць дамагчыся ўзроўню гадавой інфляцыі не больш за 9% у 2017 годзе, у 2018 годзе — 7%, у 2019 годзе — 6%, у 2020 годзе — 5%. Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2015 года склала 12%.

Стужка навiн
0