Лепшую карову краіны вызначалі на "Белагра-2016". Кожная гаспадарка адабрала лепшую прадстаўніцу статка — самую высокую, даўганогую і прадукцыйную карову, і адправіла яе на выставу.
Каровы паслухмяна хадзілі побач са сваімі суправаджальнікамі, заатэхнікамі і ветурачамі, як дрэсіраваныя пародзістыя коні, праходзілі навокал па арэне і выстройваліся перад патрабавальным журы.
Акрамя кубкаў, пераможцы атрымалі і грашовыя прызы — 30 базавых велічынь за першае месца.