МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Чарговыя рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці з удзелам цяжкай ваеннай тэхнікі пройдуць у Мінску на наступным тыднi, у сувязі з чым часткова будзе перакрыты рух аўтатранспарту ў сталіцы, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
"У сувязі з правядзеннем трэніровак параду войскаў Мінскага гарнізона на аэрадроме "Ліпкі" паэтапна будзе абмяжоўвацца рух усіх відаў транспартных сродкаў па маршруце руху калоны", — сказалі ў ДАІ.
Так, ваенная тэхніка пройдзе:
- 14 чэрвеня — з 05:30 да 06:30 па маршруце: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Скарыны — МКАД (унутранае кальцо) — разварот на развязцы МКАД — вул. Байкальская — МКАД (вонкавае кальцо) — аэрадром "Ліпкі".
- 16 чэрвеня — з 20:00 да 21:00 па маршруце: аэрадром "Ліпкі" — МКАД (вонкавае кальцо) — вуліца Купрэвіча — вуліца Скарыны — вуліца Заснавальнікаў — механізаваны танкавы парк.
Паводле звестак ДАІ, рух будзе аднаўляцца па меры праходжання калоны.
Мінская Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтааматарам загадзя планаваць маршрут руху з улікам дадзенай інфармацыі.