Галоўны трэнер футбольнага клуба "Крумкач" Алег Дулуб прызнаўся ў эфіры радыё Sputnik Беларусь, што ўлічвае меркаванне кожнага гульца — гэта адзін з сакрэтаў поспеху каманды.
"Чым вышэй будзе ўзровень супраціву з боку суперніка, тым хутчэй мы будзем расці. Каб стаць ільвом, трэба трэніравацца з ільвамі. Нельга трэніравацца з катамі і быць ільвом", — сказаў Алег Дулуб, адказваючы на пытанне, каго б ён хацеў бачыць супернікам на полі.