Акей, Sputnik: якое дрэва ў Беларусі самае старое?

© Flickr / Bridget McKenzieСтары дуб
Стары дуб - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Навуковы супрацоўнік распавяла пра тое, якімі раслінамі рэспубліка можа ганарыцца і якое дрэва самае прыгожае.
МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Дуб, узрост якога перавышае 800 гадоў, ёсць у Беларусі, распавяла Sputnik старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Ірына Вазнячук.
Sputnik працягвае адказваць на самыя незвычайныя пытанні пра Беларусь. На гэты раз высветлілі, колькі гадоў самому старому дрэву ў рэспубліцы і чым наогул з гэтага пункту гледжання можа ганарыцца краіна.
"У нас ёсць дуб, які ўваходзіць у спіс дзесяці найстарэйшых у Еўропе — яму каля 800 гадоў. Расце ён у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. А наогул, самому старому дубу ў свеце ўжо дзве тысячы гадоў", — распавяла Вазнячук.
Паводле яе слоў, у рэспубліцы налічваецца больш за сем дзясяткаў дрэў, якія перасягнулі мяжу ў некалькі стагоддзяў, усе яны ахоўваюцца законам.
"Ёсць лістоўніцы вышынёй у 55 метраў, гэта як 17-павярховы будынак. Таксама, дарэчы, у Брэсцкай вобласці. Але наогул у кожнай вобласці ёсць свае унікальныя дрэвы, напрыклад, трохсотгадовыя хвоі", — прадоўжыла Вазнячук.
Шыльда на хвоі
Мінск, адзначыла даследчык, — горад пасляваенны, і большасці дрэў тут няма і 60-70 гадоў.
"Але ёсць і выключэнні — да прыкладу, у Лошыцкім парку. Там захаваліся ліпавыя прысады і старыя дрэвы. Адзінкавыя асобнікі засталіся і ў іншых мінскіх парках. Напрыклад, хвоям у сталічным парку Горкага — 200 гадоў. Ёсць і ліпы, якім па 200 гадоў", — патлумачыла навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі.
Хвоі ў Белавежскай пушчы
Выбар самага прыгожага дрэва ў Беларусі, мяркуе Вазнячук, з'яўляецца справай густу. Аднак сама яна назвала б галоўнымi прыгажунамi ў рэспубліцы дубы.
"Я захапляюся імі — яны уражваюць сваёй сілай і грацыяй. Ясені таксама вельмі прыгожыя — высокія і стройныя, калонамі. Камусьці падабаецца і бяроза сваёй чуллівасцю, але я б абрала дуб", — сказала на заканчэнне навукоўка.
Калі ў вас ёсць пытанні пра Беларусь і беларусаў, на якія вы ніяк не можаце знайсці адказ, напішыце на электронны адрас office@sputnik.by (з пазнакай "Окей, Sputnik") або ў нашы акаўнты ў сацыяльных сетках — Twitter, Facebook або Вконтакте. Sputnik абавязкова дапаможа разабрацца.
Стужка навiн
0